Першае катанне на яхцы прычым у Карыбскім моры!
2013-06-16
Day 26

Першае катанне на яхцы прычым у Карыбскім моры!

Дзень пачаўся з прыборкі кватэры: каўчсерфінг - гэта вам не пяцізоркавы гатэль!

Пасля ўборкі мы адправіліся ў Портобело катацца на лодцы Янажа. Дарога была не вельмі доўгай, але ж Марсель меў нейкі гуляючы настрой і таму ехаў вельмі хутка, увесь час пасылаў “нах” ўсіх вадзіціляў вакол і часамі выскакваў на дарогу сустрэчнага руху, каб папугаць іншых вадзіціляў. Мясцовыя жыхары зусім не падобныя на еўрапейцаў. Напрыклад, гэты вельмі адукаваны і разумны дамініканец ніколі не дапамагаў дзяўчыне несці сумку ці іншыя цяжкія рэчы, а калі расказваў нешта, то абавязкова паўтараў некалькі разоў і размаўляючы з кім-небудь падыходзіў максімальна блізка, твар да твару. Асабістае прастранства - не, не чулі.

Узяўшы акватаксі (лодка з маторам і "вадзіцелем"), мы адправіліся на яхту здаецца з найзвай motus vitae. Я канешне чакала большага ў прамым і пераносным сэнсе, але ж увогуле нічога такая :) Але ж жыць на ей я б не змагла - малаватая ўсе ж такі.

Зняўшыся з якару, у чым я таксама паўдзельнічала - упершыню падымала якар уласнымі рукамі - мы адправіліся ў адкрытае мора: Карыбскае мора!

Вакол нас паўсюды было шмат іншых лодак-яхт, большых ці меншых, а бераг выглядаў зусім дзікім і неабжытым, як у фільме “Піраты Карбыскага Мора”, калі яны прыплывалі да якіх-небудь закінутых астравоў. Гэта вельмі прыгожа! Я стаяла на насу лодцы і глядзела наперад, дзе развярнуўся вялікі і магутны акіян.

Мы нават бачылі дэльфіна, які, па словах Янажа, жыве ў порце сам па сябе. Марсель сказаў, што часам дэльфіны, як і людзі, жадаюць пабыць у адзіноце. Цікава.

Пасля мы астанавіліся, каб пад парусамі вярнуцца ў порт, але ж вецер сціх як назло. Тады Янаж прапанаваў паплаваць. Вось гэта быў кайф!!! Я як заўседы нічога з сабою не ўзяла, таму плавала ў Карыбскім моры ў сукенцы на глыбіні каля 50 м :) Было супер-файна! Вылазіць з вады зусім не хацелася, але ж хвалі станавіліся больш і больш, пакуль зусім не стаі вельмі вялікімі.

І вось на палубе пад бязветранае калыханне яхты мяне пачало муціць. Марская хвароба не прайшла міма мяне :( Прыйшлося прыняць гарызантальнае палажэнне і спаць. Дапамагло. Я нават з'ела нешта. Увогуле гэта было клевае баўленне часу :)

Калі мы вярнуліся на бераг, Янаж падазваў нейкіх мужчын, якія аказаліся французамі, і адзін з іх - Алан - капітан яхты, пра якую ен казаў раней для маей паездцы ў Калумбію. Не адыходзячы ад касы, мы паехалі глядзець яго яхту - вось яна-та апынулася той, якую я ўяўляла: вялікая, чыстая і ясная. Бохтымой! Я адпраўляюся ў Калумбію на яхце! :)

Я была задаволена. Янаж адназначна сення быў малайчынкай і я яго прасціла за ўчарашнія паводзіны :) Ен дарэчы кажучы ня дрэнны, толькі вельмі дзікі, напэўна, і ўпрамы :)

Прагуляўшыся па Партабелу, па руінам, якія сведчаць аб цяжкіх войнах паміж індэйцамі і захопнікамі, мы адправіліся дадому. Адметна, што Портобело выглядзіць быццам афрыканская везка, белых тут зусім няма, таму ўсе вельмі пяліліся на мяне, аж занадта. Нешта мне нават не па сябе стала.

Дома я завалілася спаць без задніх ног :)

TAGS: вынікі дню, Карыбскае мора, катанне на яхцы

НАСТРОЙ: падарожны, назіральны, захоплены

Бухта Портобело прекрасна собой и всеми лодками в ней. Портобело, Панама
Бухта Портобело прекрасна собой и всеми лодками в ней. Портобело, Панама
В бухте есть и маленькие, и огромные яхты. Портобело, Панама
В бухте есть и маленькие, и огромные яхты. Портобело, Панама
При выходе из бухты прямо в Карибское море. Хотела бы я жить в том домике на краю залива. Портобело, Панама
При выходе из бухты прямо в Карибское море. Хотела бы я жить в том домике на краю залива. Портобело, Панама
Остатки форта. Портобело, Панама
Остатки форта. Портобело, Панама
По-моему я попала в фильм "Пираты Карибского моря". Портобело, Панама
По-моему я попала в фильм "Пираты Карибского моря". Портобело, Панама
Яхты і Карыбскае мора. Якім жа цудоўным можа быць наша жыцце! Портобело, Панама
Яхты і Карыбскае мора. Якім жа цудоўным можа быць наша жыцце! Портобело, Панама
Брожу по аллее старинного форта. Портобело, Панама
Брожу по аллее старинного форта. Портобело, Панама
Last Modified: 2020-03-03

Random Photos

Главная зала. Я стою в центральном проходе. Базилика дель Вото Насьеналь, Кито, Эквадор
Такого ракурса я нигде прежде не видела. Монастырь Папы, Картахена, Колумбия
Unbelievable beautiful flowers from fairy tales. Hot Springs, Panama
При монастыре есть небольшой зоопарк и это его представитель. Костел Святого Михаила Архангела. Ивенец, Беларусь
Замечательная дверь на улице старого  города Панама Сити
Две упрямые капельки воды. Как мы с тобой ;) Кальдера Хот Спрингс, Панама
Репетиция парада. Звонкие барабаны и громкие тамтамы! Давид, Панама
Реально рекомендую это крутое место — «Бамбу Хостел»
По-нашему "частный" район в Панама Сити.
Я как обычно плетусь в хвосте, фоткая все вокруг. Англичане Ричард и Анна ждать меня у каждой пальмы устали и умчались вперёд. Кальдера Хот Спрингс, Панама
Набережная Панама Сити с видом на небоскребы делового центра города с высоты старого города)
Возвышение духовного над мирским. Ивенец, Беларусь