Калон і дзень з капітанам Аленам у Портабело
2013-06-20
Day 30

Калон і дзень з капітанам Аленам у Портабело

Прачнулася на здзіўленне я самая першая. Вось цябе і ўставанне "вельмі рана") Пасля снядання адправіліся на бераг Мне выдалі нават дажджавік, бо безпрыстанна шоў дождж. Я была "як вялікая жоўтая прыгожая птушка")

Капітана-афіцэра не было, таму я разам з пашпартам адправілася ў Калон і павінна была вярнуцца да 2 гадзін дня. У дарозе высвятлілася, што на аўтобусе нефіга не паўгадзіны ехаць, а ўсе паўтары! Кошт білету быў $2,60.

Выйшла ў Калоне і адразу ж падумала, што трапіла ў Стамбул. Нягледзячы, што ўсе вакол казалі, што Калон ім не спадабаўся, я наадварот вельмі была задаволена: незвычайная архітэктура дамоў, цантральная алея, якая вядзе прама ў прыпортавы сквер, дзе твайму зору з'яўляюцца шматлікія вялікія караблі: цэлы гарызонт і некалькі побач, нават некоторыя на баку - "мертвыя".

Мне вельмі спадабаўся гэты горад!

Але ж трэба было вяртацца - часу зусім не было. Яшчэ і банкамат знайсці аказалася праблема. Але ж вяртанне аказалася не такім жа і простым працэсам: аўтобус да Портабело быў сапраўдным д'яблавым (як па знешняму выгляду, так і па паводзінах). Ен быў бітком набіты і на ўсю магутнасць працавалі калонкі з нейкай неверагодна бітавай і шумлівай латынаамерыканскай музыкай, але больш за ўсе мяне паразіла дык гэта яго рух, а дакладней, спыненне ля кожнага куста. Адзін момант ен нават з дарогі, высадзіў некага і паехаў абратна, а ў другі момант вадзіцель пакінуў аўтобус і пачаў з сябрам адчыняць з вуліцы акно дому - што гэта такое было я так і не зразумела, але ж у выніку я спазнілася на падачу дакументаў :(

Дарэчы капітан спакойна папіваў свае віно ў бары: вось гэта мяне настарожыла - ў кожную свабодную гадзіну капітан імкнецца ў бар. Вырашыўшы, што мы ўжо спазніліся і можна адкласці адпраўленне на дзень, мне зноў прыйшлося анічога не рабіць. Але ж хутка высвятлілася, што можна папрацаваць у гэтым бары - хазяйка была зусім не проціў. Дарэчы вельмі прыемная жанчына, дзякуючы яе размовам і ўсмешцы ты адчуваеш сябе як у сваей тарэлцы, раслабляешся (яна дарэчы з Венесуэлы). Там жа субяседнік з-за іншага століку запытаў мяне, адкуль я і адразу прапанаваў сваю версію: з Беларусі - у мяне аж чэлюсць адвісла :D

Аказалася, што ен часцяком сустракаўся з беларускімі дзяцьмі, якіх прывозілі па праграме "Чарнобыль". Але ж усе роўна было
вельмі і вельмі прыемна, што хоць нехта ведае пра маю краіну!

І вось мы адправіліся за маім ноутам. Запакавалі яго ў чатыры пакеты і селі ў дзіньгі (маленькая надувная лодка з маторам), але ж адплыўшы два метры, наш матор здох. Прыйшлося каробкай грэбсці да лодцы - нашчасце яна была недалека. Пакуль капітан рамантаваў матор, я вырашыла прайсціся па палубе, дайшла да носу, а там яшчэ адна дзіньгі! Толькі я павярнулася да капітану
сказаць аб находцы, як гляджу, ен нешта шукае, паварочваецца і кажа, што нашая дзіньгі знікла, на што я накіроўваю пальцам на лодку, якая ужо на метры чатыры адплыла ад нашага караблю.

Капітан доўга не думаючы, пачаў распранацца, бо іншага шляху злавіць уцекача не было акрамя плаваннем. Трэба адмеціць, што ен быў "адчынены да ўсяго", таму ніжнюю бялізну не насіў, і бліснуўшы белым задам, сігануў у мора. Даплыў да дзіньгі, забраўся ў яе і як паўгадзіны раней, пагроб каробкай да яхты. Вось на другі дзень знаемства я пабачыла свайго капітана зусім голым з
усіх бакоў :D

Настрой быў на вышыні ўвесь астатак дня - я ніяк не магла перастаць смяяцца з гэтага выпадку. Толькі праца дапамагла. Было вельмі цікава, сядзець на другім паверсе мясцовага бара, глядзець на мора з яхтамі, на панамскіх хлапчукоў, гуляючых у футбол і працаваць за сваім ноўтам.

Цікавая рэч – жыцце!

Перад самым сном дзень спорцілі разборкі паміж начальнікам і падначаленым. Прыгажосць і непаседлівасць калумбійкі Лаўры ніяк не давала спакою капітану, бо яна павінна была быць побач толькі з ім як сапраўдны матрос.

На шчасце менавіта перад сном усе зноў памірыліся. Гэты качуючы народ неверагодзен! :)

TAGS: вынікі дню, Калон, капітан

НАСТРОЙ: падарожны, шчаслівы, жартавальны

Дата: 2013-06-20 12:45:00

Карибское побережье в городе Колон характеризуется огромным количеством кораблей. Колон, Панама
Карибское побережье в городе Колон характеризуется огромным количеством кораблей. Колон, Панама
Побережье Колона с невероятным для меня количеством кораблей. И памятник морякам. Колон, Панама
Побережье Колона с невероятным для меня количеством кораблей. И памятник морякам. Колон, Панама
Не могу оторваться от этих огромных созданий. Колон, Панама
Не могу оторваться от этих огромных созданий. Колон, Панама
Нягледзячы, што ўсе вакол казалі, што Калон ім не спадабаўся, я наадварот вельмі была задаволена: незвычайная архітэктура дамоў, цантральная алея, якая вядзе прама ў прыпортавы сквер, дзе твайму зору з'яўляюцца шматлікія вялікія караблі.
Нягледзячы, што ўсе вакол казалі, што Калон ім не спадабаўся, я наадварот вельмі была задаволена: незвычайная архітэктура дамоў, цантральная алея, якая вядзе прама ў прыпортавы сквер, дзе твайму зору з'яўляюцца шматлікія вялікія караблі.
Portobelo is famous among tourists because of its fort. Portobelo, Panama
Portobelo is famous among tourists because of its fort. Portobelo, Panama
To look at the see with many boats is nice for any native member. Portobelo, Panama
To look at the see with many boats is nice for any native member. Portobelo, Panama
Last Modified: 2020-02-19

Random Photos

Судя по парковке и флагам, это элитные дома. На вид как обычные, но какие же здесь все-таки узкие! Ханой, Вьетнам.
Мой отель-спаситель! С нормальными вежливыми работниками и главное с горячей водой и со спокойными тихими ночами. Панама Сити, Панама
Огромный замок для маленьких людей. Несвижский замок, Несвиж, Беларусь
Все стены в именах. Раньше это были люди. А теперь буквы в камне. Базилика дель Вото Насьеналь, Кито, Эквадор
Здаравенны ансабль імператарскага "дварца" і яго садоў і іншых будынкаў. Але больш за ўсе аднак спадабаўся дэкаратыўныя возеры-басейны ў пачатку, дзе плавала вялікая колькасць залатых рыбак неверагодна здаровых размераў! Я ажно відэа з імі зняла)
Иногда даже панорамная фотография не может передать всей величественности церкви. Как например, в случае с данным костелом в Панама Сити.
Остатки веры. Церковь Святой Евросиньи, Ивенец, Беларусь
Панорама яхт-клуба на берегу прямо в новом Панама Сити
Me and my dancing partner Igor, as well as our dancing friends Lesha and Tanya, went to the Czech Republic after the new year, having glanced along the road to Lithuania, Poland and Austria.
Красотка Екатерина у церкви Святой Евросиньи. Ивенец, Беларусь
Хмм, Святой Мигель... Испорченная я вижу совсем не то, что хотели показать в Базилика дель Вото Насьеналь, Кито, Эквадор
От древнего города инков остался только лабиринт фундаментов. Однако притягательный. Ойантайтамбо, Перу